Асоба ў гісторыі Навагрудчыны. Частка 2. Чэславу Сэнюху - 90!

Чэслаў Сэнюх у Беларусі вядомы перш за ўсё як выбітны перакладчык беларускай літаратуры на польскую мову.

Нарадзіўся 9 ліпеня 1930 года ў польскай сям’і ў Любчы над Нёманам, куды пераехалі ягоныя бацькі ў 1920-х гадах, уцякаючы з Кіева. Першую адукацыю Чэслаў Сэнюх атрымаў у Любчы – скончыў беларускую сямігодку. Пад час вайны быў членам Саюза беларускай моладзі. Там, у Любчы, будучы перакладчык і радыёвядучы вывучыў беларускую і польскую мовы.

1940 год стаўся лёсавырашальным для сям’і архітэктара Станіслава Сэнюха – ён быў арыштаваны, і неўзабаве памёр у 1941 годзе будучы ў ссылцы. Пасля вайны, у 1945 годзе, уся сям’я пераехала ў Польшчу. Там у 1950 годзе Чэслаў скончыў Беластоцкі ліцэй імя Жыгімонта-Аўгуста. З варшаўскім універсітэтам, у якім вучыўся да 1954 года, у юнака не склалася – з галавою пайшоў у радыёжурналістыку. І толькі 80-ыя гады мінулага стагоддзя Чэслаў Сэнюх пачаў рабіць свае першыя пераклады з беларускай на польскую мову. Так па-польску загучалі творы Янкі Брыля, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Сяргея Законнікава, і г.д.

Да самых значных перакладаў Чэслава Сэнюха без перабольшвання можна аднесці «Новую зямлю» Якуба Коласа, «Тутэйшых» Янкі Купалы.

1000