У пошуках духу Краязнаўчага музея

18 верасня 2020 г. на займальны квэст “Засакрэчанае імя” у Краязнаўчы музей прыйшлі маладыя спецыялісты з розных медыцынскіх устаноў горада і раёна. Уважліва выслухаўшы ад навуковых супрацоўнікаў агульныя рэкамендацыі, дзяўчаты з азартам сталі шукаць адказы на каверзныя пытанні. Прыйшлося шмат папрацаваць, каб з добрымі вынікамі прыйсці да фінішу. Лепшымі сталі работнікі дзіцячай паліклінікі і каманда інтэрнаў, якія былі ўзнагароджаны за свае старанні ганаровымі граматамі і салодкімі прызамі. Аднак прафсаюзная арганізацыя медработнікаў Полацкага раёна падахвоціла ўсіх удзельнікаў квэста. Асобныя словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас арганізатараў гульні. У планах — абавязковая сустрэча ў наступным месяцы.

1068