Актуальная класіка: Якуб Колас

25 верасня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Актуальная класіка: Якуб Колас”. Мерапрыемства працягвае новы цыкл літаратурна-інтэрактыўных імпрэз, дзе лепшыя артысты беларускіх тэатраў будуць чытаць класічныя творы нашых вялікіх песняроў.
Якуб Колас – народны паэт, велічыню і мудрасць якога будзе адкрываць для сябе кожнае пакаленне беларусаў. Каб пазнаць саміх сябе. Ён выдатна выявіў і паказаў характар беларуса ў паэмах “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. Вершы, паэмы, аповесці і раманы Якуба Коласа натхняюць нас і сёння. З аднолькавай цікавасцю творы Якуба Коласа чыталі і чытаюць як дарослыя, так і дзеці.
Вершы, урыўкі з паэм, п’ес, лістоў і артыкулаў прачытаюць для вас артысты Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Госці імпрэзы – блізкія сваякі Якуба Коласа – Марыя і Васіліна Міцкевіч.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход вольны!

1194