АДКРЫТЫ НАБОР УДЗЕЛЬНІКАЎ
у міжнародным праекце
ЖЫВЫЯ МЕМАРЫЯЛЫ
8 - 13 жніўня 2021 года
(Этап 1 праекта)
Дэдлайн падачы заявак: 16 ліпеня 2021 г.
Вы матываваны выкладчык - настаўнік, энтузіяст і палкі вучань (будучы настаўнік), навуковы супрацоўнік, супрацоўнік музея / мемарыяла, кіраўнік грамадскай супольнасці ... - і зараз жывеце ў Беларусі?
Тады Вам шчыра запрашаем стаць часткай нашага міжнароднага абменнага праекта, які прапануе вам:
- прыняць удзел у 6-дзённай сустрэчы ў Навагрудку і ў Налібоцкай пушчы 8 - 13 жніўня 2021 г., з мэтай вывучэння інтрыгуючай гісторыі яўрэйскіх партызан братоў Бельскіх - гісторыі, якая атрымала ўвагу ва ўсім свеце дзякуючы галівудскаму фільму "Выклік" (2008);
- стаць піянерамі ў вывучэнні канцэпцыі жывога мемарыяла праз дынамічны, інтэрактыўны і эвалюцыйны падыход да прэзентацыі / інтэрпрэтацыі памяці на гістарычным месцы, які ўзбагаціць вашу педагагічную практыку і дазволіць больш творча прыцягваць/заахвочваць моладзь да фарміравання наратыву пра такія месцы у вашай будучай працы.
Для атрымання дадатковай інфармацыі перайдзіце па спасылцы: