У калекцыю “Фалерыстыка” асноўнага фонду ў верасні 2016 года паступіў музейны прадмет, выраблены ў Парыжы ў 2010 годзе - плакетка памятная "Chopin".
Металічная плакетка серабрыстага колеру ўяўляе сабой роўнастаронні квадрат (6,5 х 6,5 см).
На пярэднім баку па шырыне плакеткі выгравіравана музычныя партытура. У самым нізе пад партытурай - дробны адбітак аўтографа Шапэна. Злева - аглаўная выява Ф.Шапэна, 3/4 управа ад гледача.
На тыльным баку, таксама па шырыне плакеткі, выгравіравана музычныя партытура. Уверсе - надпіс выдаўца на французскай мове: "Societe Historique et Litteraire Polonaise" (Польскае гісторыка-літаратурнае таварыства). Ніжэй бачны дзве гравіроўкі: злева неразборліва, справа - "Paris 1839". Унізе пад нотамі вялікімі літарамі выгравіравана прозвішча кампазітара "CHOPIN", у ніжнім правым вугле - месца і год стварэння прадмета: "Paris 2010".
Плакетка змешчана ў футурал цёмна-сіняга колеру.