У гэты святочны дзень нас наведалі вучні 4 школы горада Навагрудка. Мы прапанавалі займальную экскурсію з цікавым аповедам пра гады маленства Адама Міцкевіча, як ён вучыўся ў школе, якімі прыладамі карыстаўся на ўроках, які прадмет ён не любіў і чаму. Прыемным і запамінальным падарункам стаў майстар-клас па вырабе карыснага сувеніра - кніжнай закладкі. Кожны з нашых маленькіх наведвальнікаў атрымаў зарад пазітыву на цэлы навучальны год. У гэтым мы ўпэўненыя!