Шаноўныя настаўнікі школ Дзятлаўскага раёна, Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей прапануе цыкл тэматычных экскурсій, лекцый, музейных урокаў, заняткаў і квэстаў на 2021-2022 навучальны год.
- Аглядная экскурсія па экспазіцыі музея.
ТЭМАТЫЧНЫЯ ЭКСКУРСІІ
- Жыццё беларускага народа ў перыяд Буржуазнай Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі і на Дзятлаўшчыне ў 20-30-я гады 20 стагоддзя. Асоба Ігната Дварчаніна (для дарослых і вучняў 8-11 класаў).
- Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне. Абарончыя баі. Ваенныя трагедыі дзятлаўскай зямлі (для дарослых і вучняў 5-11 класаў).
- Маштабнасць партызанскага руху на Дзятлаўшчыне. Шматнацыянальны склад партызанскіх атрадаў (для дарослых і вучняў 5-11 класаў).
- Вызваленне Дзятлаўшчыны. Нашы землякі – героі вайны. “Начныя ведзьмы” на Дзятлаўшчыне (для дарослых і вучняў 5-11 класаў).
- Першыя пасляваенныя гады на Дзятлаўшчыне. Станаўленне калгасаў (для дарослых і вучняў 5-11 класаў).
- Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі – наш знакаміты зямляк (для дарослых і вучняў 3-11 класаў).
ЛЕКЦЫІ
- Мастакі малой радзімы.
- Знакамітыя спартсмены дзятлаўскай зямлі.
- Педагагічны гонар Дзятлаўшчыны.
- Знакамітыя літаратары Дзятлаўшчыны.
- Знакамітыя навукоўцы – нашы землякі.
- Жыццё яўрэйскай абшчыны Дзятлава, Халакост на Дзятлаўшчыне.
- Трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне.
ЗАНЯТКІ І МУЗЕЙНЫЯ ЎРОКІ
- Канстытуцыя – асноўны закон Рэспублікі Беларусь (8-11 класы).
- Мая радзіма – Дзятлаўшчына (3-6 класы).
- Уладальнікі Дзятлава (5-11 класы).
- Гісторыя канфесій на Дзятлаўшчыне (8-11 класы).
- Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны (5-11 класы).
- Дзятлава ў барацьбе за свабоду і волю (5-11 класы).
- Партызанскі рух на Дзятлаўшчыне з выкарыстаннем мастацкіх палотнаў экспазіцыі (5-11 класы).
- Лён, лянок, залацісты мой лянок (выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў).
- Запрашае медны самавар (выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў).
- Вярба, вярба, вербачка, залатая галіначка (выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў).
- Поры года на палотнай землякоў (выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў).
- Святочны дзень – Святы Вялікдзень (выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў).
КВЭСТЫ
- У пошуках скарбаў Радзівілаў (дарослыя, вучні 5-11 класаў).
- Партызанскімі шляхамі (вучні 5-11 класаў).
- Таямніцы музейных прадметаў (вучні 3-11 класаў).
- Родны свой край любі і ведай! (вучні 5-11 класаў)
У АБАНЕМЕНТ
5 клас
- Дзятлава – легенды і гісторыя назвы.
- Рамёствы нашых продкаў-дзятлаўчан.
- Славутыя людзі дзятлаўскай зямлі.
- Дзятлаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Дзятлава сёння – знакавыя мясціны горада.