14 кастрычніка 2021 г. у ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” пачала працаваць выстаўка “Матулін ручнік”.
На выставе прадстаўлены работы Марыі Ксавераўны Сасонка.
Невыпадкова мы ўзгадваем пра Марыю Ксавераўну у Дзень маці. Народная мудрасць, дабрыня і чуласць, высокі прафесіяналізм і неверагодная працавітасць сталі прыкладам для родных дзяцей і тых, хто хоць аднойчы сустракаўся з гэтай жанчынай.
З дзяцінства прывучана да працы, у 14 гадоў пачала займацца ткацтвам.
У 17 гадоў пайшла працаваць на Івянецкую фабрыку мастацкай керамікі і вышыўкі, дзе пры яе ўдзеле быў створаны цэх ткацтва.
У 1966 г. ёй прысвоена званне “Народны ўмелец”.
З 1996 г. да 2015 г. працавала метадыстам па ткацтву у ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.
Была сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
У 2011 г. прысвоена ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.
М.К. Сасонка стварыла шмат тканых вырабаў: ручнікі, сурвэткі, посцілкі, дываны. Марыя Ксавераўна шчыра дзялілася сваімі вырабамі з людзьмі. І сёння, трымаючы ў руках ручнік ад майстрыхі, узгадваем яе добрымі словамі.