Конкурс творчых работ «Музей 65.0»

Паважаныя сябры! Новы 2024 год з’яўляецца юбілейным для дома Песняра. У гэтым годзе музей Якуба Коласа адзначае свой 65-ы Дзень нараджэння! Ужо на працягу 65 гадоў супрацоўнікі музея беражліва захоўваюць традыцыі, закладзеныя Якубам Коласам, і падтрымліваюць цёплую, утульную атмасферу, якая панавала ў Коласаўскім доме

У сувязі з гэтым рады аб’явіць, што мы запускаем конкурс творчых работ “Музей 65.0” на распрацоўку фірмовага стылю, прысвечанага 65-годдзю стварэння ўстановы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”.

Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвочы, у конкурсе прадугледжаны наступныя напрамкі:

  • Стварэнне часовага лагатыпа да 65-годдзя музея, які будзе выкарыстоўвацца на працягу юбілейнага года, і каляровае рашэнне фірмовага стылю;
  • Стварэнне фірмовага шрыфта для музея;
  • Стварэнне ілюстрацыі музея;
  • Стварэнне эксплікацыі для выкарыстання ў музейнай прасторы.

Творчая работа удзельнікаў павінна быць выканана ў праграмах апрацоўкі і рэдагавання камп’ютарнай графікі. Конкурсная работа павінна быць прысвечана 65-годдзю ўстановы і ўтрымліваць у сабе элементы, якія адлюстроўваюць гэта.

Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 29 снежня 2023 па 31 студзеня 2024 года (уключна) на электронную пошту музея muzeykolas@yandex.ru.

Усе падрабязнасці і ўмовы конкурсу Вы можаце знайсці на афіцыйным сайце музея. https://kolasmuseum.by/be/novyya-videa-na-nashym-kanale/konkurs-tvorchyh...

З нецярпеннем чакаем вашыя работы!

292