Навагодні баль «Пад гукі музыкі чароўнай»

Упершыню ў старадаўнім палацы ў Германавічах 14 студзеня, на стары Новы год, адбыўся баль “Пад гукі музыкі чароўнай”. Сустракалі гасцей Ігнат Шырын і Марыяна Якубоўская-Шырын, ролі якіх выдатна выканалі Людміла Навіцкая і Сяргей Рымдзёнак. Невялікую пастаноўку зладзілі Катовіч Таццяна і Мядзелец Ларыса, якія перанеслі ўсіх прысутных у атмасферу баля мінулага стагоддзя. Гасцямі імпрэзы сталі месцічы і экскурсанты. Яны з задавальненнем танцавалі, гулялі ў “фанты”, “вуглы”, “ручаёк” і “скульптуру”. Фотазона з навагодняй елкай і старадаўнім антуражам вабіла сваёй святочнасцю і само па сабе ўзнікала жаданне зрабіць фотаздымак на памяць. Дарэчы, госці з міншчыны адзначылі што “баль быў па-сямейнаму добры, душэўны”. Ён атрымаўся цікавам, займальным, запамінальным і нават пазнавальным таму, што сабраліся тут сардэчныя, шчырыя, адкрытыя людзі. Нездарма ж Антуан дэ Сент Экзюперы адзначаў, што “Самая вялікая раскоша на Зямлі – гэта раскоша чалавечых зносін”. І ён, канеше, меў рацыю!

Магчыма, чароўнасць і непаўторнасць балю тлумачыцца яшчэ і тым, што праводзіўся ён ў страдаўнім палацы, месцы гістарычным, авеяным легендамі і паданнямі.

Баль на стары Новы год ў старадаўнім палацы ў Германавічах можа стаць добрай традыцыяй. Спадзяёмся на сустрэчу з вамі, шаноўныя сябры, у наступным годзе!

98