Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза

14 студзеня 2024 года ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” прайшла апошняя сёлета зімовая забаўляльная праграма “Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза”.

16 снежня 2023 года ў нашым музеі для дзяцей і дарослых адчынілася чароўная “Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза”. У зімовай казачнай хатцы кожнага чакалі вясёлыя персанажы, цікавыя гісторыі аб традыцыях святкавання Новага года, займальныя гульні і віктарыны, падарункі, яркія эмоцыі.

Шчыры дзякуй усім, хто далучыўся да нашай забаўляльнай праграмы. Нам было прыемна бачыць радасныя ўсмешкі, добры настрой, станоўчыя эмоцыі. Да сустрэчы ў новым сезоне!

87