Адкрыццё выставы жывапісу «АДЛІГА»

12 студзеня прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы «АДЛІГА» (жывапіс 1980—1990 гадоў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)

Супрацоўнікі Мастацкай галерэі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад стварэння выставы: ад экспазіцыі да этыкетажу і анатацыі. Усё гэта зроблена з адкрытым жаданнем паказаць гледачу, наколькі багатая талентамі наша беларуская зямля. Кожная дэталь ўплывае на ўспрыманне карцін, у якія ўклала сваю душу цэлае пакаленне мастакоў.

На выставе прысутнічалі полацкія аўтары: Андрэй Піскун, Фёдар Маркевіч і Андрэй Міхайлаў. Яны падзяліліся ўспамінамі пра 90-я, а таксама сваім жыццёвым вопытам і поглядамі на мастацтва.

Адкрыйце і вы для сябе па-новаму жывапіс 80-х — 90-х гадоў ХХ стагоддзя.

Гледачам прадстаўлена 38 работ 22 аўтараў.

Выстава працуе да 25 лютага 2024 года па адрасе г. Полацк, вул. Стралецкая, 4А-4.

108