«Музеёнак»

18-19 студзеня ў Любанскім музеі народнай славы адбыліся чарговыя заняткі аматарскага аб’яднання “Музеёнак”. На гэты раз было знаёмства з традыцыйным народным касцюмам беларусаў. На прыкладзе прадметаў музейнай калекцыі “Народнае мастацтва” хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, з якіх элементаў ён складаўся, як і чаму аздабляўся тканымі і вышыванымі ўзорамі, як у старадаўнія часы апраналіся дзеці і інш. Сапраўдным адкрыццём для “музеят” стаў чатырохмятровы галаўны ўбор пад назвай намітка, які складана завівалі на галаву замужнія жанчыны. Шмат цікавага расказаў пра сябе і пояс. А самастойны выраб дзіцячага вітога паяска ў час майстар-класа стаў захапляючым момантам замацавання матэрыялу.

302