Адкрыццё выставы «Музей „Гісторыя Друі“»

Навукова-даследчая ўстанова культуры “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў” і аддзел па адукацыі Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта пачынае сумесны краязнаўча-патрыятычны выставачны праект “МУЗЕЙ У МУЗЕІ”. Мэтай праекта з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі раёна на дэманстрацыйных пляцоўках Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў для доступу да ўнікальнага культурнага масіва як мага больш шырокага кола наведвальнікаў.

Першай выставай у рамках праекта з’яўляецца выстава “Музей “Гісторыя Друі”. На выставе прадстаўлены экспанаты з музея Дзяржаўнай установы адукацыі “Друйская сярэдняя школа Браслаўскага раёна”.

Школьны музей у Друі быў адкрыты ў 2003 годзе на аснове экспанатаў, сабраных вучнямі і настаўнікамі. Значную частку экспазіцыі складаюць экспанаты музея былога Друйскага СПТВ–172. Усяго ў фондах музея захоўваецца больш 2000 музейных прадметаў. Навуковую падтрымку ў фарміраванні экспазіцыі аказаў Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Экспазіцыя размешчана ў двух залах, складаецца з 22 раздзелаў: “Ад часоў першабытных”, “Друя ў сярэднявеччы”, “Архітэктурная спадчына Друі”, “Вялікая Айчынная вайна”, “У краіне майстроў”, “Друя прыгранічная”, “З гісторыі адукацыі”, “На рачных берагах”, “Шляхамі Афганістана”, “Свет космаса”, “Гісторыя музея” і іншыя.

Кожны раздзел расказвае аб асобных этапах гісторыі, сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця населенага пункта.

Аснову будучай экспазіцыі заклалі настаўнікі Грыгор’еў В. І., Кірылава З. К., Ставіцкі М. Т., Ставіцкая Г. М., Лінкевіч Т. Т. Значны ўклад у фарміраванне музея ўнеслі Мятла В. В., Жук Г. І., спецыялісты Друйскага СПТВ Шостак Я. Я., Шостак Л. Я. З 2020 года дырэктарам музея з’яўляецца Грык’ян А. Я.

За час існавання музея яго наведалі больш 10 тысяч чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Гэта арганізаваныя групы школьнікаў і настаўнікаў, госці Браслаўскага раёна, прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый, шматлікія турысты з Расіі Ізраіля, Кітая. Экскурсіі для наведвальнікаў праводзяцца на рускай і беларускай мовах. Акрамя пастаяннай экспазіцыі ў музеі ладзяцца тэматычныя выставы да дзяржаўных святаў, памятных дат календара, школьных мерапрыемстваў.

Выстава ў рамках праекта – не першы вопыт арганізацыі выязных выстаў школьнага музея, але гэта самая маштабная выязная выстава па колькасці прадстаўленых экспанатаў. На выставе “Музей “Гісторыя Друі” размешчана больш 150 музейных прадметаў, адлюстроўваючых багатую экспазіцыю школьнага музея.

301