Запрашаем на майстар-клас «Магія гліняных званочкаў»

У традыцыйнай культуры магічныя функцыі несла не толькі чалавечае слова, але таксама гукі прыроды і розныя шумы. Адным з прадметаў, які ўтвараў гукі і меў магічнае значэнне, быў званочак.

Гістарычна вядома, што цёмныя і злыя сілы не пераносяць моцных гукаў і аддаюць перавагу цішыні. Таму людзі навучыліся выкарыстоўваць звычайныя званочкі для адпужвання нячысцікаў. Але гэта яшчэ не ўсё! Званочкі таксама здольныя прыцягваць чыстую, станоўчую энергію, напаўняючы прастору пазітыўнымі вібрацыямі.

Пажадана выкарыстоўваць званочкі, зробленыя сваімі рукамі. У гэтым выпадку яны паглынаюць энергію і цёплыню вашага творчага духу, адлюстроўваюць вашу індывідуальнасць.

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я запрашае ўсіх жадаючых 27 студзеня а 13-й гадзіне на майстар-клас па лепцы з гліны «Магія гліняных званочкаў» ад полацкай майстрыхі Юліі Ярахновіч.

Няхай званочак сваім звонам напоўніць ваш дом цеплынёй і ўтульнасцю! Сардэчна запрашаем!

96