Рытуальныя вясеннія святкаванні пачыналіся са спальвання зімы. Абрадавыя карагоды праходзілі на горках, бо так было бліжэй да неба, сонейка. На высокіх пагорках моладзь разводзіла агні, на якіх “палілі зіму”: спальвалі льняное мяллё, якога было дастаткова ў кожным двары пасля апрацоўкі лёну, зношанае адзенне і абутак, розныя непрыгодныя ў хатнім ужытку рэчы. Ля вогнішча са смехам і жартам гулялі ў розныя гульні, пераскоквалі праз агонь, спявалі песні-вяснянкі.
22 сакавіка “САРАКІ”. Прысвятак, які прыпадае на дзень веснавога сонцастаяння – дзень роўны ночы. З гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.
У народзе казалі, нібы на Саракі прылятае 40 “выраяў”, а таксама, што гэта свята пчальніковае. Аб пачатку новага вітка прыроднага абуджэння першымі абвяшчалі птушкі.
Наш музей не застаўся ўбаку ад вясенніх традыцый:
- мы рабілі птушкі
- мы гулялі ў гульні
- мы елі блінцы
- мы ўдзельнічалі ў суботніку!