40 гадоў таму быў упершыню адзначаны Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Гэтае свята ўсталявана Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін, які існуе пры ЮНЕСКА, штогод адзначаюць 18 красавіка ва ўсім свеце.
Яно створана з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў аховы і захавання сусветнай культурнай спадчыны, а таксама дае магчымасць даведацца пра яе разнастайнасць, пра намаганні, якія прыкладаюцца для яе захоўвання.
Беларусь мае багатую і цікавую гісторыю, якая пакінула нам выдатную гістарычную і культурную спадчыну.
З “песняром чыстае красы” Максімам Багдановічам таксама звязаны некаторыя мясціны і помнікі. Так, у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей унесены:
- помнік Максіму Багдановічу ў Мінску на Парыжскай плошчы, створаны да 90-годдзя беларускага класіка;
- месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся паэт;
- фальварак Ракуцёўшчына, дзе нарадзіліся цыклы вершаў “Места”, “Старая спадчына”, паэмы “Вераніка” і “У вёсцы”;
- Дом-музей Максіма Багдановіча ў Гродна;
- а таксама магіла маці паэта Марыі Багдановіч, якая ўваходзіць у склад комплексу пахаванняў на могілках у Гродна.