«Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» 2024

27 красавіка 2024 года ў г. Гродна адбылося рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.


"Святочныя кірмашы на Гродзеншчыне спрадвеку ладзяць па дзвюх прычынах. Першая – напярэдадні вялікай падзеі на кожны тавар хутка знаходзіцца свой пакупнік. Другая – перад святам як гандлярам, так і спажыўцам хочацца і на людзей паглядзець, і сябе паказаць. Ды і дзе яшчэ, як не на кірмашы, задарма і ў неабмежаваным памеры раздаюць пазітыўны настрой і незабыўныя ўражанні!"

ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»


На сёлетнім свяце ў гістарычным цэнтры Гродна прыняў удзел Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі выставу саматканых вырабаў з фондаў музея і для ўсіх жадаючых быў прапанаваны майстар-клас па ткацтву. Пляцоўка карысталася ўвагай і цікавасцю наведвальнікаў, а святочная атмасфера толькі спрыяла магчымасці большаму колу людзей дакрануцца да нашай спадчыны.

19