Творчы вечар Віктара Шабуні “У Дворыку Дома Коласа”


Творчы вечар Віктара Шабуні “У Дворыку Дома Коласа” у межах праекта “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”

У доме Якуба Коласа часта гучала музыка – народны паэт вельмі яе любіў, добра граў на скрыпцы і спяваў, слухаў па радыё народныя мелодыі і царкоўныя спевы. Мела прыгожы голас і жонка Песняра Марыя Дзмітрыеўна. У пачатку мінулага стагоддзя ў доме Коласа з’явіўся раяль, яго набылі для унукаў паэта – Якуб Колас высока ацэньваў карысць музычнай адукацыі.

У музыцы ёсць нейкая чароўная магія, якая абуджае патаемныя струны нашае душы. Музыка і паэзія гавораць з намі на адной мове – мове кахання. Адным з самых мілагучных, шчымлівых, адкрытых чалавечаму сэрцу музычных жанраў з’яўляецца раманс.

23 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар “У Дворыку Дома Коласа” у межах праекта “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”  –  узрушанай прыгажосці мелодыі прагучаць у выкананні спевака Віктара Шабуні. Слухаючы старадаўнія і сучасныя рамансы пад гітару, кожны госць Дома Коласа ўзгадае нешта сваё, запаветнае.

Віктар Шабуня – вядомы ў Беларусі артыст, вядучы майстар сцэны, у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры сыграў каля 40 роляў! Сёння ў яго рэпертуары больш за сотню рамансаў.

Самыя захапляючыя і любімыя публікай артыст выканае на канцэрце ў Доме Коласа 23 чэрвеня. Пачатак у 18.30.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон для даведак: 8 017 270 17 02
Афіцыйны сайт музея: kolasmuseum.by

77