Выстаўка "Вайна. Перамога. Памяць"

Сёння, 22 чэрвеня 2021 года -памятная дата -80 год з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У памяць аб першым дні вайны па ўсёй краіне праходзяць памятныя мерапрыемствы. Выстаўка з фондаў Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея, аформленная ў фае Дзятлаўскага райвыканкама, прысвечана трагічным дням вайны на Дзятлаўшчыне. На выстаўцы прадстаўлена ваеннае адзенне, боепрыпасы, вайсковы рыштунак, копія"Знамя Перамогі", карціна Несцярэўскага Мікалая Лаўрэнцьевіча "Пераможцы", а таксама асобы, якія ўнеслі свой уклад у вызваленне нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Іх імены занесены ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна.

"Вайна -гэта вялікая трагедыя нараўне з гераічнай барацьбой..."

830