Масленіца


29 лютага 12.00-16.00

Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе праводзіны зімы i адраджэнне прыроды. Толькі ў нашым музеі вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу самага вясёлага народнага свята, прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях, пабачыць старажытныя абрады, а таксама паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах.
Кульмінацыяй свята стане ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – “Марэны”! Пад чароўныя гукі этнічных інструментаў будзем разам вадзіць карагод вакол вялікага вогнішча, глядзець, як у гэтым ачышчальным агні знікаюць мінулыя нягоды і з надзеяй будзем чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён.

У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:
 выступленне розных фальклорных калектываў, хэдлайнер – гурт «Pawa»;
 масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
 паказ беларускага ценявога тэатра «Вяртэп»;
 паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
 правядзенне майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
 рэканструкцыя розных масленічных абрадаў «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!), «Наведванне бабкі-павітухі» і інш.;
 масленічны слуп з прызамі;
 жаўнерская пляцоўка (па падзеям 1-ай сусветнай вайны);
 самая вялікая «Марэна» у наваколлі Мінска;
 квэст па народным абрадам і старажытнай архітэктуры .
 Кулінарны майстар-клас
 Сырная выстава

Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!!!

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея;
- пакатацца на конях.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве ««Масленiца» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 15 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 9 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,5 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Партнёры мерапрыемства: кандытарская фабрыка “Слодыч”, этнакрама “Рагна”, ААО “Мінскі мясакамбінат”, Tut.by, Cololrs.by, Relax.by, крама біжутэрыі “Скіфская Этніка”.

Шаноўныя наведвальнікі!
 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
 Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Чыкі (355), 170Э; маршрутнае таксі 1277 ад мятро «Пятроўшчына».

115