Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны


Адным з накірункаў экспедыцыйнай дзейнасці музея ў 2016 – 2018 гг.стала даследванне матэрыяльнай спадчыны вёсак і мястэчак Астравецкага раёна – самабытнага памежнага краю з адметнай культурай і традыцыямі. Астравеччына была абрана невыпадкова – праз сваю адасобленасць, нацыянальную і канфесійную разнастайнасць, рэгіён захаваў унікальнае культурнае асяроддзе.
Каштоўным скарбам, атрыманым падчас экспедыцый па вёсках Астравеччыны, сталі драўляныя бажніцы вырабу мясцовых жыхароў – унікальныя творы народнага мастацтва, якія спалучаюць прыёмы разьбы па дрэве, мастацкага роспісу.
Музейныя прадметы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, абагульняе прыналежнасць да рэлігійнай спадчыны. Разнастайнасць спосабаў і тэхнік перадачы хрысціянскага сюжэту (літаграфія, фотакопія, аўтарскі малюнак фарбай) – адлюстроўвае не толькі мастацкі густ жыхароў Астравеччыны, але і пэўныя ідэалагічныя ўстаноўкі, што панавалі ў рэгіёне ва ўмовах розных палітычных сістэм.
Экспазіцыя размешчана ў помніку архітэктуры “Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань”.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 7 руб.;
- для дзяцей школьнага ўзросту, студэнтаў – 4.0 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя працуе:
серада – нядзеля
10.00 – 17.00 (зімовы перыяд)
11.00 – 19.00 (летні перыяд)
Падрабязнасці: etna.by

701