Выстава з калекцыі НЦСМ, прысвечаная Дню горада Мінска


З 12 верасня 2020 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Някрасава, 3) пачынае працу выстава з калекцыі НЦСМ, прысвечаная Дню горада Мінска. 

Горад заўсёды з'яўляўся адной з тэм, якая дазваляла мастакам у поўнай меры выказаць свой творчы патэнцыял. Гарадское асяроддзе дае незлічаную колькасць сюжэтаў і матываў. Мастакі імкнуцца перадаць настрой ранішняга або вячэрняга горада, атмасферу вуліц, бляск дажджлівых маставых або цішыню заснежаных плошчаў на ўласцівай ім мове. 

Гарадскі пейзаж можна смела назваць гістарычнам летапісам. Сваёй карцінай мастак пакідае інфармацыю пра свет, дакументуе момант жыцця цэлага горада ці яго фрагмента. Жыццё Мінска заўсёды было насычана яскравымі падзеямі і цікавымі людзьмі, якія рабілі горад лепш. Сёння Мінск - сучасны развіты горад, які з'яўляецца упрыгожваннем і гонарам Беларусі. 

На выставе, прысвечанай Дню горада Мінска, прадстаўлены работы Георгія Скрыпнічэнкі, Уладзіміра Тоўсціка, Паўла Масленнікава, Віталя Цвіркі і іншых яркіх прадстаўнікоў айчыннага мастацтва. Выстава дае магчымасць паглядзець на горад вачыма мастакоў. Убачыць, як усім нам знаёмыя месцы і вуліцы становяцца аб'ектамі мастацкага суперажывання. Параўнаць, якім стаў горад за гады, што прайшлі пасля напісання палотнаў. Адчуць дачыненне да шматвяковай гісторыі горада. 

Выставу можна ўбачыць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь на вул. Някрасава, 3 да 11 кастрычніка. 

НЦСМ на вул. Някрасава, 3 
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3) 
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00 
Выхадныя: панядзелак, аўторак 
Каса: +375 (17) 281-74-79 
Інфармацыя, запіс на экскурсіі: 
+375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32

720