Выстава «Адраджэнне традыцыі: прыватныя выдавецтвы Рэспублікі Беларусь»


З нагоды 30-годдзя незалежнасці Рэспублікі Беларусь Музей беларускага кнігадрукавання прадстаўляе выставу, прысвечаную дзейнасці прыватных выдавецтваў краіны.

Карані прыватнаўласніцкага кнігавыдання ўзыходзяць да дзейнасці Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў. Адраджэнне ж страчанай традыцыі прыпала на пачатак 1990-х гг. — час, калі Рэспубліка Беларусь атрымала незалежнасць. На сённяшні дзень прыватныя выдавецтвы рэспублікі выпускаюць большую частку друкаванай прадукцыі краіны, іх выданні становяцца лепшымі на нацыянальным і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі», трапляюць у музейныя зборы.

Значная ўвага на выставе належыць тым выданням, што ў азначаны перыяд з’явіліся на свет у Полацку. У тым ліку вы зможаце пабачыць унікальныя прадметы — прадукцыю непадцэнзурнага самвыдату савецкага перыяду, якая стала вытокам прыватнай ініцыятывы ў беларускім кнігавыданні.

166