INSITUS-2020


9 чэрвеня 2021 г. у ДУК "Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей" адбудзецца адкрыццё выставы інсітнага мастацтва "INSITUS-2020", прысвечанай 380-годдзю нараджэння разьбяра і друкара Васіля Кораня, стваральніка Бібліі ў карцінках для народа. Выстава сумеснага праекта ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці" і УК "Віцебскі абласны краязнаўчы музей" па інсітнаму мастацтву "Мастакі Віцебшчыны".  Галоўнай тэмай выставы з'яўляецца арткніга і сінтэз візуальнага вобраза і слова ў непрафесійным выяўленчым мастацтве. Пачэснае месца займаюць творы самабытных мастакоў-самавукаў з Віцебскай вобласці. Выстава будзе працаваць да 18 ліпеня 2021 г.

171