Абрадавае мерапрыемства «Купалле»


Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

26 чэрвеня 2021 года

з 18:00 да 21:00

Старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны, ушанавання вады і агню мае назву Купалле. Менавіта ў купальскую ноч нібыта цвіце папараць-кветка, знайшоўшы якую можна авалодаць усімі ведамі зямлі; вядзьмаркі і чараўнікі ператвараюцца ў жаб і змей,  каб нарабіць шкоды людзям; дзяўчаты варожаць на будучае замужжа, на суджаных. У гэты дзень збіраюць лекавыя зёлкі, дзяўчаты плятуць вянкі, спяваюць купальскія песні, вакол купальскага вогнішча водзяць карагоды, ладзяць гульні, на ім спальваюць старыя рэчы, праз яго скочуць, каб быць моцнымі, здаровымі і шчаслівымі! Уся вясковая грамада збіралася ля агню. Прапусціць і не прыйсці на свята лічылася вялікай небяспекай, толькі чараўнікі і вядзьмаркі баяліся святочнага купальскага вогнішча!

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту будзе ладзіць прыгожае і чароўнае летняе свята Купалля. Запрашаем прыехаць да нас і далучайцеся да традыцыйных гулянняў, абрадаў і забаваў! 26 чэрвеня, 18:00 – просьба не спазняцца. Будзе незабыўна!

У праграме мерапрыемства:

Завіванне купальскіх вянкоў;

Выраб васковых свечак з зёлкамі;

Купальскае шэсце;

Урачыстае распальванне купальскага вогнішча: карагоды, гульні, пераскокі;

Чароўныя і жахлівыя казкі і паданні;

Расповед пра купальскія зёлкі і лекавыя травы;

Варажба на вянках і зеляніне;

Традыцыйныя купальскія спевы, гульні і танцы пад беларускія народныя інструменты;

Міфічныя персанажы.

За дадатковую плату можна:

набыць сувеніры ад народных майстроў;

наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем Вас прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Купальская ночка невялічка» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

для дарослых –10 руб.;

для дзяцей школьнага ўзросту –5 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 19:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

151